ой шлях у лес ідзе па сьцерні, Як быць далей – усё адное мне. Полем-пожняй крок зноўку праз туман, Яго крыльле – дзьверы ў сьвет нязнаны. Памкнуся ў неба, рыну ў горкі палын Стралою зь неба, Праклінаючы тых, хто тут жыве. Ты будуеш у полі сьцяну? А я – люблю...
З ваўкамі сустракаць сьвітанак, Гайдацца ды з русалкамі на вярбе Ды каб з чаротам пагутарыць у журбе. Тут вецер замятае сьлед, І ў добры шлях вядуць Сонца і Полань Калі пачуеш песьню з поля – я, не здань.
Ляці бы цень у вершалінах траў, Вазьмі той сьвет, які ты так шукаў. Ты знайдзі сваё схаванае жыцьцё Калі хочаш устаць з каленяў – ня падай. Танцуй са мною басанож па сьцерні Хадзем са мною... Чутны галасы з пазамерлых траў. Хтось баіцца выйсьці на двор, А я люблю...
Салодкіх сноў тым, хто доўга сьпіць І здатны нат ды у прорве жыць За сьцяною я, нібыта ўва сьне, Што хоць зрэдку прыйдзе да вас у госьці...