Песьня Чугайстра (на белорусском) (Gods Tower – Twilight Sun)
У спрадвечных пушчах, дзе ня згасны зык балота, Дзе лягла Батыя Чорна-Залатая шмота, Часам на сьцяжынку зачарованы выходзіць Лесавік-Чугайстар. І ціха так заводзіць:
Калі можаш, завітай да мяне ты, Калі хочаш, паспытай маёй вады, Калі верыш, дык мне шчыра раскажы, Пра што ты мроіш, дзеля пазбыцца самоты..
Брамы павуціньня ад сасны і да бярозы – Варта вось чаканьня, што пільнуе сэнс цьвярозы. Палымнее рута, жыцьцядайна расквітае, Ды ніхто ня бачыць! Ніхто таго ня знае!
Калі можаш, завітай да мяне ты, Калі хочаш, паспытай маёй вады, Калі верыш, дык мне шчыра раскажы, Пра што ты мроіш, дзеля пазбыцца самоты..
Стогне хіжым плачам нат дрыгва на ўсім Палесьсі, Попел пазакратаў лісьце у драўлянскім лесе. Безнадзейна квола пахілілася таполя, Дзьме трывожны вецер з атручанага поля.
Калі можаш, завітай да мяне ты, Калі хочаш, паспытай маёй вады, Калі верыш, дык мне шчыра раскажы, Пра што ты мроіш, дзеля пазбыцца самоты...
Што мы прысьнілі, болей не вярнецца – Казкі і мроі нібы ў дым. Занадта рана супыніла сэрца, Шкада памерці маладым.
Мой голас зь неба чорны крук даставіць, Сплыве па Прыпяці вянок. Чакайце вестак пад пахмурным Сонцам, Пад зорак расьсяваны змрок.
Калі можаш, завітай да мяне ты, Калі хочаш, паспытай маёй вады, Калі верыш, дык мне шчыра раскажы, Пра што ты мроіш, дзеля пазбыцца самоты...