У спрадвечных пушчах, дзе ня згасны зык балота, Дзе лягла Батыя Чорна-Залатая шмота, Часам на сьцяжынку зачарованы выходзіць Лесавік-Чугайстар. І ціха так заводзіць:
Калі можаш, завітай да мяне ты, Калі хочаш, паспытай маёй вады, Калі верыш, дык мне шчыра раскажы, Пра што ты мроіш, дзеля пазбыцца самоты...
Брамы павуціньня ад сасны і да бярозы - Варта вось чаканьня, што пільнуе сэнс цьвярозы. Палымнее рута, жыцьцядайна расквітае, Ды ніхто ня бачыць! Ніхто таго ня знае!
Стогне хіжым плачам нат дрыгва на ўсім Палесьсі, Попел пазакратаў лісьце у драўлянскім лесе. Безнадзейна квола пахілілася таполя, Дзьме трывожны вецер з атручанага поля.
Што мы прысьнілі, болей не вярнецца - Казкі і мроі нібы ў дым. Занадта рана супыніла сэрца, Шкада памерці маладым.
Мой голас зь неба чорны крук даставіць, Сплыве па Прыпяці вянок. Чакайце вестак пад пахмурным Сонцам, Пад зорак расьсяваны змрок.