У спрадвечных пушчах, дзе ня згасны зык балота, Дзе лягла Батыя Чорна-Залатая шмота, Часам на сьцяжынку зачарованы выходзіць Лесавік-Чугайстар. І ціха так заводзіць:
Калі можаш, завітай да мяне ты, Калі хочаш, паспытай маёй вады, Калі верыш, дык мне шчыра раскажы, Пра што ты мроіш, дзеля пазбыцца самоты...
Брамы павуціньня ад сасны і да бярозы - Варта вось чаканьня, што пільнуе сэнс цьвярозы. Палымнее рута, жыцьцядайна расквітае, Ды ніхто ня бачыць! Ніхто таго ня знае!
Стогне хіжым плачам нат дрыгва на ўсім Палесьсі, Попел пазакратаў лісьце у драўлянскім лесе. Безнадзейна квола пахілілася таполя, Дзьме трывожны вецер з атручанага поля.
Што мы прысьнілі, болей не вярнецца - Казкі і мроі нібы ў дым. Занадта рана супыніла сэрца, Шкада памерці маладым.
Мой голас зь неба чорны крук даставіць, Сплыве па Прыпяці вянок. Чакайце вестак пад пахмурным Сонцам, Пад зорак расьсяваны змрок.
Тiнь Сонця - Песня Чугайстра (беларуская мова) Тiнь Сонця - Песня Чугайстра (беларуская мова) ... Тінь Сонця - Пісня Чугайстра ( live Фестиваль ЗАХІД 2011) - Duration: 7:06 ...
Tin Soncia - Song of Chuhajster (belarus version ... Тінь Сонця як зазвичай рулить ! .... Часом в білій свиті зачарований блукає Лісовик-Чугайстер і стиха промовляє: Якщо ... Я белорус и говорю на ...