Мой шлях у лес ідзе па сьцерні, Як быць далей – усё адное мне. Полем-пожняй крок зноўку праз туман, Яго крыльле – дзьверы ў сьвет нязнаны. Памкнуся ў неба, рыну ў горкі палын Стралою зь неба, Праклінаючы тых, хто тут жыве. Ты будуеш у полі сьцяну? А я – люблю...
З ваўкамі сустракаць сьвітанак, Гайдацца ды з русалкамі на вярбе Ды каб з чаротам пагутарыць у журбе. Тут вецер замятае сьлед, І ў добры шлях вядуць Сонца і Полань Калі пачуеш песьню з поля – я, не здань.
Ляці бы цень у вершалінах траў, Вазьмі той сьвет, які ты так шукаў. Ты знайдзі сваё схаванае жыцьцё Калі хочаш устаць з каленяў – ня падай. Танцуй са мною басанож па сьцерні Хадзем са мною... Чутны галасы з пазамерлых траў. Хтось баіцца выйсьці на двор, А я люблю...
Салодкіх сноў тым, хто доўга сьпіць І здатны нат ды у прорве жыць За сьцяною я, нібыта ўва сьне, Што хоць зрэдку прыйдзе да вас у госьці...
А текст вказаний такий: - Белорусский вариант:
У спрадвечных пушчах, дзе ня згасны зык балота, Дзе лягла Батыя Чорна-Залатая шмота, Часам на сьцяжынку зачарованы выходзіць Лесавік-Чугайстар. І ціха так заводзіць:
Калі можаш, завітай да мяне ты, Калі хочаш, паспытай маёй вады, Калі верыш, дык мне шчыра раскажы, Пра што ты мроіш, дзеля пазбыцца самоты...
Брамы павуціньня ад сасны і да бярозы – Варта вось чаканьня, што пільнуе сэнс цьвярозы. Палымнее рута, жыцьцядайна расквітае, Ды ніхто ня бачыць! Ніхто таго ня знае!
Калі можаш, завітай да мяне ты, Калі хочаш, паспытай маёй вады, Калі верыш, дык мне шчыра раскажы, Пра што ты мроіш, дзеля пазбыцца самоты...
Стогне хіжым плачам нат дрыгва на ўсім Палесьсі, Попел пазакратаў лісьце у драўлянскім лесе. Безнадзейна квола пахілілася таполя, Дзьме трывожны вецер з атручанага поля.
Калі можаш, завітай да мяне ты, Калі хочаш, паспытай маёй вады, Калі верыш, дык мне шчыра раскажы, Пра што ты мроіш, дзеля пазбыцца самоты...
Што мы прысьнілі, болей не вярнецца – Казкі і мроі нібы ў дым. Занадта рана супыніла сэрца, Шкада памерці маладым.
Мой голас зь неба чорны крук даставіць, Сплыве па Прыпяці вянок. Чакайце вестак пад пахмурным Сонцам, Пад зорак расьсяваны змрок.
Калі можаш, завітай да мяне ты, Калі хочаш, паспытай маёй вады, Калі верыш, дык мне шчыра раскажы, Пра што ты мроіш, дзеля пазбыцца самоты...