Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Тодар - Дзе мой край | Текст песни

Дзе мой край, там дзе вечную песню пяе Белавежа,
Там дзе Неман на Захадзе помнiць варожую кроў,
Дзе на ўзвышах Наваградскiх дрэмлюць суровыя вежы
I вяшнёвыя хаты глядзяцца ў шырокi Дняпро.

Ты ляжыш, там дзе сiняя Прыпяць ласкава вiецца,
Дзе Сафiя плыве над Дзвiною нiбы карабель,
Там дзе сэрца маё з першым крокам, як молат заб'ецца,
Калi б нават сляпым i глухiм я прыйшоў да цябе.

Што сляпым, нават мёртым успомню высокiя зоры,
Над ракою, чырвонай i цмянай, палет кажаноў,
Белы ветразь на сiнiх на гордых, як мора, азёрах
I бары-акiяны, i неба разлiвы iльноў.

Дзе мой край, там дзе людзi нiколi не будуць рабамi,
Што за полiўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асiлкi-хлапцы маладымi ўзрастаюць дубамi,
А мужчыны, як скалы - ударыш i зломiцца меч.

Дзе мой край, там дзе мудрыя продкi ў хвоях паснулi,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты, а сiвыя матулi,
Як жнiў'ё з павуцiннем i добрае сонца ўгары.

Там звiняць неўмiручыя песнi на поўныя грудзi,
Там з прадвеку гучыць мая мова - булатны клянок,
Тая гордая мова якую i тады не забудзем,
Калi сонца з зямлёю ў апошнi заглыбяцца змрок.

Ты наш край - ты чырвоная груша над дзедаўскiм домам,
Лiстападаўскiх знiчак густых фасфарычная раць,
Ты наш карй, што нiкому, на свеце нiкому
Недамо абсмяяць, апаганiць, забыць цi мячом зваяваць.

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полi,
I апошняй раллёй на якую падзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што нiколi, нiколi, нiколi,
Так нiколi не кiнем, не кiнем цябе.


Тодар еще тексты


Видео
  • Дзе мой Край Дзе мой Край
    Дуже файно. Білорусь.... дивишся, слухаєш... то щось своє, не чуже, аж за серце бере, щось споріднене!!! А, от до москалів, ані ...
  • Дзе мой край? Дзе мой край?
    Дзякуй! Да сьлёз.... Сапраўды - да сьлёз! Голас дзіўны, гітара-цуд! Караткевіч - гярой! Read more Show less ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 4