Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Троіца - Жар-жар (казка сносит моск)) | Текст песни

Жылі-былі сабе дзед з бабай. І быў у іх сын.
Паклікалі яны яго раз дый кажуць:
“Хутка нам, сынку, паміраць, а ты ж не жанаты.
Таму йдзі ў свет і шукай сабе жонку.
” Узяў хлопец торбачку і пайшоў...
Прыйшоў ён у лес, прысеў на пні дай цяжка задумаўся:
“А дзе ж шукаць гэтую жонку?”
А тут раптам выйшаў з лесу заяц і кажа яму:
“Не сумуй, хлопча, ведаю я, дзе жыве добрая дзяўчына”.
Загрэбай матко, жар-жар
Загрэбай матко, жар-жар
Будзе табе дачкі жаль-жаль (У-ха!)
Загрэбай матко, попэл
Загрэбай матко, попэл
Мы тваю дочку(й) схопім
Доўга яны ішлі ці мала, але прывёў заяц хлопца
да невялічкай хаткі, на хутар.
Жылі там дзеўка-прыгажуня і маці яе,
Ды такая сквапная жанчына была, якой свет не бачыў.
Кажа заяц хлопцу:
“Я буду ў цябе за свата, а ты, галоўнае, — стой і маўчы”.
Схопімо ручэнькамі
Схопімо ручэнькамі
Павязем конічэнькамі
Схопімо беленькімі
Схопімо беленькімі
Повязем вораненькімі
Увайшлі яны ў хату, пачаў заяц сватаць хлопца.
А жанчына ў яго і пытаіць:
— А ці багаты будзе жаніх?
— А як жа ж! — адказвае заяц.
— Добра-добра, аддам дачку тады, калі заўтра мой падворак
Будзе поўны курэй, гусей, свіней...
І карова каб была! 3 быком!
Ай, засумаваў тут хлопец, а заяц яму і кажа:
“Кладзіся спаць дай не турбуйся, я што-небудзь прыдумаю”.
Дакідай матко дрова
Дакідай матко дрова
Аставайся здарова (У-ха!)
Ну а ты свякруха трэскі
Ну а ты свякруха трэскі
Дажыдайся нявесткі (У-ха!)
Пабег заяц на панскі падворак, а там!...
Курэй, гусей, індыкоў — усяго поўна!
Ён ім і гаворыць:
“Паслухайце, якая навіна:
Тут недалечка, на хутары, вяселле будзе,
А госційкаў — няма,
То пойдзем, усіх запрашаю”
Як паднялася баба зранку — вачам сваім не верыць!
Поўны двор багацця! Нават бык з кароваю!
Кінулася яна ў скокі.
А заяц падышоў да музыкаў і кажа: “Жар! Жар!”
І пачалося вяселле...
Жар-жар, Жар-жар...
Ой... Тры дні гулялі...
А, прачнулася баба на чацвёрты дзень — ціха вакол...(?)
Выйшла на падворак — ні душы...
Зазірнула ў хлеў — няма нікога!..
Зразумела тады баба, што заплаціла так за сваю сквапнасць.
Гусі і куры да пана вярнуліся,
Хлопец з дзяўчынай паехалі кудысь на поўнач.
А пра зайца кажуць — зноў за свата ў суседняй вёсцы бачылі.

Троіца еще тексты


Другие названия этого текста
  • Этна-трыо Троіца - Жар-жар (казка) (0)
  • Троіца - Жар-жар (казка сносит моск)) (0)
  • Троiца - Жар-жар (Казка) (0)
  • Этно-трио - Жар-жар (казка) (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1