Мінулае назад пацягне: Даніны просяць карані. Але душа палёту прагне - Наперад, далей ад зямлі. Скавана ланцугамі болю, Уся існасць рвецца набакі. Ці ўперад вырвацца дазволіць, Ці заставацца на мяжы.
Калі смерць у твар смяецца, Светлых мар не застанецца, Закаліўшы сваю волю, Пераступіш межы болю. Калі смерць у твар смяецца, Светлых мар не застанецца, Закаліўшы сваю волю, Пераступіш межы болю. Калі смерць у твар смяецца, Светлых мар не застанецца, Закаліўшы сваю волю...
Светлай надзеяй сэрца закрою, Горкай слязою боль суцяшу, Абрыўкамі мары душу супакою, Агонь бессэнсоўны ў сабе патушу.
Без надзей Ў новы дзень Цягне час, І ты ідзеш, Каб знайсці У жыцці, Да чаго Варта ісці.
Цяжкі крок, Злы урок Падштурхне сысці ў змрок. Што бярог - Йдзе з–пад ног, І ніхто не дапамог.