У натоўпе чужых думак, Што пачуцці не кранаюць, Я ў абдымках свайго суму Адзіноту адчуваю. Сярод непаразумення Я хаваюся у цені, Маёй існасці аснова - Іншага увасабленне
Кожны дзень адчуваю я адзіноту. У пастцы чорнай пустэчы я патанаю. У бездне бясконцай я бачу адлюстраванне Цемры, якая навокал свет паглынае. У яе свядомасць мая бесклапотна ляціць.
Тыя, хто глядзіць на мяне, Не крануцца нават у сне Таго свету, што бачу я, У ім жыве свядомасць мая.

Забыўшы на спадзяванні, З усмешкаю ў безнадзейнасць Нясу асаблівасці даннасць Па шляху, што йдзе праз цемру.

Кожны дзень адчуваю я адзіноту. У пастцы чорнай пустэчы я патанаю. У бездне бясконцай я бачу адлюстраванне Цемры, якая навокал свет паглынае. У яе свядомасць мая ляціць.
У незразумелым свеце Суцяшэнне пахаваю, Няхай адзінокі вецер Песню смерці мне найграе. Атрымаўшы ад сусвету Шквал нянавісці нястрымнай, Скарыстаю яе з мэтай Знішчыць ўсё, што мне агідна.