Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Трызна - Восень (2013 - Няма Будучынi - Ёсць толькi горкi лёс) | Текст песни

Вецер восені дзме холадам у твар
Парывам мёртвай сілы ён абіудзіць успаміны
Выявамі былога боль праступіць сярод хмар
Колючы ў сэрца жахам перажытым
Забытыя падзеі цягнуць думкі за сабой
Мінулае наяве паўстае перад вачамі
Дождж малюе слёзы каля стомленых вачэй
Але восень я не напаю слязамі

Пакуты робяць душу цвёрдай быццам бы камень
Нячулаю і жорсткай да людзей і іх грамадства
Хай ворагам маім будзе цяжка ў гэты дзень
Пад восеньскім дажджом я буду ім на злосць смяяцца
Яркія маланкі у цемры пахмурных нябёс
Нябачным вогнішчам ўнутры мяне кранаюць штосці
Вакол натоўпы, іх настрой пагоршаны дажджом
Аснова маёй існасці сілкуецца іх злосцю

З кожнай кропляю дажджу з душы выходзіць боль
Што збіраўся быццам бы вада ў пустых нябёсах
Паласу атруты пакідаю за сабой
Каб маёй пакутаю крануцца чужых лёсаў
Стомлены сусвет і зноў сабраўся паміраць
Ён даруе мне апошні подых навальніцы
Восеньскую смерць яго ўжо нельга затрымаць
Сілаю яго з дажджом хачу я наталіцца

http://vk.com/tryzna

Трызна еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1