Ад адзіноты ўратуе Чорнага смутку парыў. Гора, што дух загартуе Ты перажыў.
Мінуле больш не трымае, У ім толькі прыкрасць і боль. Рана, што не зажывае, Знікне з табой
Стала жыццё чорна-белым, Сэнсу няма навакол, У вострым лязе у нікуды Ты выхад знайшоў.
Белага снегу узоры Кроўю сваёй запаліў, Колазварот безсэнсоўны Ты прыпыніў.
Коле ў вочы люты вецер, Зімні холад дзьме ў твар, Ты чакаеш сваёй смерці Сярод растаптаных мар. Імкнешся ў светлы Вырай Вечны спасцігаць спакой, Пакідаеш свае сілы Ты апошняю зімой.
Дарога ў Вырай, Апошні шлях. Не мае сэнсу Жыцця працяг. Зачыніць вочы Халодны снег, Зімовай ноччу Сыйшоў навек. Дарога ў Вырай, Да небыцця, Выратаванне Ад пакут жыцця. Стаміўся верыць, Стаміўся йсці, Аддаўся смерці, Каб спакой знайсці.
Вера ў лепшае згінець Разам з табой назаўжды - Ты не імкнуўся пакінуць У свеце сляды.
З лініяў лёсу сатрэцца Усё, што калісь планаваў. Што без цябе застанецца - Не шкадаваў.
Там, за смяротнай мяжою, Выратавання няма - Мара аб Выраі вечным Знікне дарма.