Стамілася чорнае неба,
Згубіўся ў лесе вецер.
І рухацца больш ня трэба
У сне, што падобны смерці
Пакладзі мяне
На бліскучы снег,
Пахавай мяне
Ў ледзяной труне.
Паветра застыла. Дыхаць
У пустэчы няма жадання,
І лепей бяду наклікаць,
Чым жыць у бязрушным стане.
Сілаў больш няма -
Не смерць і не жыццё.
Белая труна
Душыць забыццём.
Бессэнсоўнасць спыніла сэрца,
Горды дух цішынёй забіты.
Пад зямлёй у пакутах б’ецца
Пахаваная асабістасць.
Толькі рух шэрых дзён мне сніцца.
Адгукнецца ў сэрцы гром,
Узарве цішыню навальніца
І скончыць халодны палон.
Забі мяне!
Апалі мяне!
Разбудзі мяне!
Аднаві мяне!
Запаліла маланка сэрца,
Аднавіла агонь забыты.
З-пад зямлі ашалела р’вецца
Пахаваная асабістасць
Забі мяне!
Апалі мяне!
Разбудзі мяне!
Аднаві мяне!
Абарвецца зіма навальніцаю.
Лёд растане, сыдуць халады.
Адна мара – на волю вырвацца
І напіцца дажджовай вады,
Пазабыць то жыццё пахаванае,
Што аддана праклятай журбе,
І пад дубам, разбітым маланкаю
Стаць ахвярай самому сабе.
Трызна еще тексты
Оценка текста
Как вам текст?
1 out of 5
2 out of 5
3 out of 5
4 out of 5
5 out of 5
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1