Свет даўно пракляты На цяжкую смерць Тымі, хто быў варты Яго зразумець. Выракшыся шчасця Ўяўнага спакус, Страціўшы жаданняў Прывідны прымус.
Бачыць хібы творцы, Смутак адчуваць - Лёс таго, чый выбар Быў усведамляць. Ведання атрута Адняла спакой, У душы пакутах Негасімы боль.
У ледзяных абдымках смерці, Паміж цемрай і святлом, На памежжы таго свету, Не суцішаныя сном. З закуткоў інога свету Немагчыма уцячы. Толькі хто з людзей захоча, Зможа ім дапамагчы
Хто не змог застацца Болей на зямлі, Хто не змог трымацца - Назаўжды сышлі. Ад людскога свету Адышоў іх шлях, Духі іх спрадвек Блукаюць па лясах.

Бо з пагардай ў сэрцы Нельга існаваць Лепш ў абдымках смерці Вечнасць спазнаваць Тым, хто блізкі з імі Існасцю сваёй З ветрам далятаюць Стогны іх зімой.
У ледзяных абдымках смерці, Паміж цемрай і святлом, На памежжы таго свету, Не суцішаныя сном. З закуткоў інога свету Немагчыма уцячы. Толькі хто з людзей захоча, Зможа ім дапамагчы.