Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Трызна - Унутранае Зло (2013 - Няма Будучынi - Ёсць толькi горкi лёс) | Текст песни

УНУТРАНАЕ ЗЛО

Нячуласць дазволіць забіць,
Каб лепшы кавалак схапіць,
Замест яго горам плаціць.
Зло стварыць.

Усё ж немагчыма забіць
У сабе безкантрольнае зло.
Не змогуць нянавісць спыніць,
Што дух закаляла даўно.

Лёсы утаптвалі ў дно жыцця,
Па свеце пасеялі зло.
Таямніча расло яно,
Аддачы плады прынясло.

Лёсы утаптвалі ў дно жыцця,
Па свеце пасеялі зло.
Таямніча расло яно...

Ціха расла
Полымем нянавісць,
Знікла мараль
Праз сваю нявартасць,
Прага расплаты
Захлыснула ймкненні,
Кожнаму помста
па яго сумленні.

Надыдзе час, патокам з сэрца
Унутранае зло прарвецца.
Пад націскам яго прагнецца
Усё, што асквярняла свет.
Што назапасілася ў болю -
Нясхільна выканае ролю.
Памрэ брыдота наваколля,
Ад бруду збавіцца сусвет.

След памылак крывёй адмыць,
Нявартасць нядоляй спыніць.
Самалюбства плады таптаць,
Бязглуздую жорсткасць караць.

След памылак крывёй адмыць,
Нявартасць нядоляй спыніць.
Самалюбства плады таптаць...

Ціха расла
Полымем нянавісць,
Знікла мараль
Праз сваю нявартасць,
Прага расплаты
Захлыснула ймкненні,
Кожнаму помста
па яго сумленні.

Надыдзе час, патокам з сэрца
Унутранае зло прарвецца.
Пад націскам яго прагнецца
Усё, што асквярняла свет.
Што назапасілася ў болю -
Нясхільна выканае ролю.
Памрэ брыдота наваколля,
Ад бруду збавіцца сусвет.

Разбураны хлуснёю здрады
І жорсткасці бязглуздай,
Мой розум поўніцца пагардай,
А сэрца цяжкай думай.
Уражанні і сумны вопыт
Адкрытасці і дабрыні,
Давер, пагубляны па кроплі,
У душу цемры прыняслі.

http://vk.com/tryzna

Трызна еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-