Дзеткі мілыя, зважайце, покуль сэрцы расцвітаюць З вочак прэч тугу змятайце, твары хай усмешкай ззяюць Вось дзяўчынка, ўбрана ў квецень, каля годнай крочыць маткі Хоць кабет нямала ў свеце, ды найлепшыя сарматкі.
Усё вакол сябе атуліць хараством, каханьнем, цнотай Бацьку, маці прыгалубіць і разлучыць іх з маркотай Хто хоць раз яе прыкмеціць, захавае ў сэрцы згадкі Хоць кабет нямала ў свеце, ды найлепшыя сарматкі.
Як надыдзе ўзрост паважны шчыра моліцца ў касцёле Рукі пацерамі вяжа, крыжам сцелецца на доле За дзяцей, за ўнукаў просіць, за спакой усёй грамадкі Хоць кабет на свеце досыць, ды найлепшыя сарматкі.