Ой, вёска, вёска пры гасцінцы,
Пад ціхі гоман вербалоз
Яшчэ з гадоў свайго дзяцінства
Я пакахаў цябе да слёз!
Твае гаі… У цвеце нівы…
Твае вішнёвыя сады!..
Пад гоман рэчак гутарлівых
З табой я вечна малады!
Заплачуць вербы над крыніцай,
Як я, ўдалі ад тваіх хат,
Сягоння ўспомню вечарніцы
І спевы гулкія дзяўчат.
Тваіх я песень не забуду,
Я не забуду й цвет красы,
І доўга, доўга слухаць буду
Твой спеў ў паўночныя часы!...
Заснуць у ветразі даліны,
Пад месяц журацца кусты…
Маўчаць асмуглыя рабіны,
А за вакном лісты… лісты…
Ой, вёска, вёска пры гасцінцы,
Таму пад гоман вербалоз
Я пакахаў цябе з дзяцінства
І пакахаў цябе да слёз!
Тутэйшая Шляхта (TŠ) еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1