Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Тутэйшая Шляхта - Выйдзi галубка (2012) | Текст песни

Музыка: Лявон Махнач (Тутэйшая Шляхта)
Словы: Янка Купала, пачатак ХХ ст.
Саліст: Зьміцер Маціеўскі

Зайшло ўжо сонейка, цень лёг на гонейка
Уецца туман сенажацяй
Выйдзі, дзяўчынка, выйдзі, галубка
Ў садзік ка мне пагуляці

Хвілямі шыбкімі, у цені пад ліпкамі
Час нам праходзіці будзе
Бачыці будуць зоры і месяц
Бачыць не будуць нас людзі

Казкамі дзіўнымі, будуць галінамі
Ліпкі шумеці дзівіцца
Будзе прыветліва пець салавейка
Буду слугой, ты царыцай

Радасьцю, уцехамі пад ліпак стрэхамі
Будзе нам доля ў ноч гэту
Сэрца – вы струны, ударым каханьнем
На зайздрасьць цэламу сьвету

Выйдзі ж, дзяўчынка, выйдзі, галубка
Ў садзік ка мне пагуляці
Ужо зайшло сонейка, цень лёг на гонейка
Уецца туман сенажацяй
Выйдзі, дзяўчынка, выйдзі, галубка
У садзік ка мне пагуляці.

Тутэйшая Шляхта еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2