Музыка: Антон Абрамовіч Словы: Ян Баршчэўскі, пачатак ХІХ ст.
Ды чым жа твая, дзеванька, галоўка занята Можа табе апрыкрыла няродная хата На каго ж ты пазіраеш, сваё сэрца прыкланяеш Ня будзе тут лад, ня будзе тут лад
Прыўчыла ты двух хлопчыкаў, як птушак у сеці Яны к табе ўдзень і ўначы радыя прыляцеці І ты ў іх пабываеш, увесь панскі двор пабуджаеш На вялікі сьмех, на вялікі сьмех
Прыўчыла ты і лоўчага, прымеўся стралочак І дудар буў тут некалі, і наш песьнярочак А ўсе стральцы і дудары ў хаце не гаспадары Ня будзеш мець хлеб, ня будзеш мець хлеб
Прыўчыла ты агродніка, не к пуці і гэта Бо ўсё ж слуга ён панская, не зазнаеш сьвету Табе паняй ніяк ня быць, і дзетачак табе ня ўжыць Бо не ўмееш ты, бо ня ўмееш ты
Дык чым жа твая, дзеванька, галоўка занята Можа табе апрыкрыла няродная хата На каго ж ты пазіраеш, сваё сэрца прыкланяеш Ня будзе тут лад, ня будзе тут лад.