Ой, у садзе-вінаградзе калінка стаяла Пад калінкай пад малінкай дзеўчына гуляла Скуль ні ўзяўся тут Іванка, дзявоцка спадманка Ён вытаптаў чорну сьцежку к дзеўцы пад вакенца
Як вытаптаў чорну сьцежку, перастаў хадзіці Як учыніў худу славу, перастаў любіці Сядзіць голуб на дубочку, галубка на вішні Мабыць з нашага каханьня нічога ня выйшла
Ой, ня хочаш, мой міленькі, маім мілым быці То дай жа мне таго зельля, каб цябе забыці Расьце, расьце тое зельле, блізка пералазу Як напьешся, мая міла, забудзеш адразу.