Музыка і словы народныя Рэстаўрацыя тэксту: Сяргей Масьціцкі, Ганна Дубовік Саліст: Андрэй Копыл
Сьвяціў месяц, сьвяціў ясны, ды стаў патухаць Любіў хлопец дзяўчыначку, ды стаў пакідаць Сядлаў каня, зьяжджаў з двара на шлях ваяваць Дзяўчыну сваю любую пакінуў чакаць
Ляцела хмара чорная за ясным сонцам усьлед Прыйшла часіна цёмная на ўвесь белы сьвет Прыйшла часіна цяжкая зямельку бараніць За любага, каханага, дзяўчынка, памалісь
Ой, шэрая зязюлечка, скажы, скажы ж ты мне Ой, ці чакае любая ў роднай старане Ці будзе мне яна яшчэ, ой, коніка сядлаць А можа, будзе век адна гора гараваць
Сьвяціў месяц, сьвяціў ясны, ды стаў патухаць Любіў хлопец дзяўчыначку, ды стаў пакідаць.