Цёмна ночка наступае,
(х2 кожны няцотны радок)
Жаўнер коніка сядлае,
Асядлаўшы уздыхае,
На ваёнку выязджае.
― Еду поле і другое,
На трэця й уз'язджаю.
Верны конік паклыпае,
Сон галоўку абымае.
Пушчу каня на даліну,
А сам лягу на гадзіну.
Сплю гадзінку, сплю другую
І трэцюю не буджуся.
Шчаслівая гадзінанька,
Скуль ўзялася дзяўчынанька:
― Ўставай, жаўнер, досі спаці,
Твайго каня не відаці.
Ідзе войска незмярное,
Незлічонае, страшное.
Возьмуць каня варанога,
Заб'юць цябе, маладога.
Каня возьмуць ― другі будзе,
Цябе заб'юць ― мне жаль будзе.
― Ці ты мяне, дзеўка, любіш,
Што мяне так рана будзіш?
― Каб я цябе не любіла,
То б я рана не будзіла.
Тутэйшая шляхта еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1