Музыка і словы народныя Салістка: Марыя Копцель-Сьцяпура
Чырвоная каліначка ў зялён луг сьхілілася У зялёны луг сьхілілася, дзяўчына зажурылася Малада зажурылася, што ад роду адбілася Ай, ад роду ад радочку, цяжка майму жываточку
Прыпеў: Цяжка жыці, цяжка быці Ў чужой земцы, у чужой земцы маладзіцы Ой, пайду, гуляючы, долі шукаючы Ой, іду я, гукаю, сваёй долі шукаю Ты адклікніся, доля, на тым боку мора Прыплыві, мая доля, з таго боку сіняга мора
А прыплыві, мая доля, а к крутому беражочку А к крутому беражочку, а к ліповаму кусточку Мы ж напішам па лісточку і пашлём іх па радочку Няхай радня прачытае, назад пісьма адсылае.