«Страчана...»
«Страчана...»
«Страчана...» –
Надпіс на кожным цэтліку.
З памяцьцю
Сьпячаю
Спадчыну
Не зьбераглі мы цэлаю.
Праўды сьвятой супольніцы –
Кнігі Скарыны, Буднага,
Крыж Ефрасіньні Полацкай...
«Страчана...»
«Зьнікла...»
«Згублена...»
Гмахі да хмар будуючы,
Не зьбераглі мы цэркаўку...
Скемім, маўляў, у будучым
І па музэйным цэтліку.
Праўды сьвятой супольніцы –
Кнігі Скарыны, Буднага,
Крыж Ефрасіньні Полацкай...
«Страчана...»
«Зьнікла...»
«Згублена...»
А па-над штучным прадзівам
Магнітафоннай стужкаю
Мова далёкіх прадзедаў
Просіцца ў нашы душы!
Праўды сьвятой супольніцы –
Кнігі Скарыны, Буднага,
Крыж Ефрасіньні Полацкай...
«Страчана...»
«Зьнікла...»
«Згублена...»
Тутэйшыя хлопцы еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3