Верш: Янка Купала.
Музыка: Уладзiмiр Мулявiн.
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына,
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкi-сны,
Вясеннiя праталiны,
I лесу шэлест верасны,
I ў полi дуб апалены.
Аб ёй мне будзiць успамiн
На лiпе бусел клёкатам.
I той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;
I тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад
На могiлкавым кладзьбiшчы.
I ў белы дзень, i ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзены,
Цi гэты скарб не збрыў дзе проч,
Цi трутнем ён не з'едзены.
Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры i глушы
Мне свецiць мiж вандоламi.
Жыве з iм дум маiх сям'я
I снiць з iм сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая
Усяго Старонкай Роднаю.
Ул. Мулявін еще тексты
Другие названия этого текста
- Саундтрек к сериалу "Серопян, Кровавый век Литвы" - Спадчына (0)
- Мулявiн - Спадчына (0)
- Ул. Мулявін - Спадчына (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2