Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Уладзімір Караткевіч - Выступленне на Пленуме праўлення Саюза пісьменнікаў БССР у спрэчках па справаздачы сакратара Саюза пісьменнікаў БССР І. Чыгрынава “Праблемы сучаснага беларускага рамана”. 1979 г. | Текст песни

«Справа ў тым, што я толькі ўскосна крануся тэмы аб праблеме сучаснага беларускага рамана, хутчэй буду... падыму адну праблему маральную, якая па-мойму ў нашым Саюзе наспела. А паколькі я невялікі мастак гаварыць, то я пачну з таго, што я раскажу вам тры прытчы, ў якасці прыклада, тры прытчы пра пісьменніцкае жыццё. Дык вось, некаторыя панове нядаўна ў Аўстраліі забаранілі з пункту, так сказаць, абароны грамадскай маралі ад непрыстойнасці і парнаграфіі тры кніжкі. Кніжкі гэтыя, значыць, назвы ў іх былі такія: «Уперад ты, потым я». Другая кніжка называлася «Намаганні і напружанні французскай кабеты». Трэцяя кніжка называлася «Прыемнасці ў ложку». І вось, адзін з дэпутатаў зрабіў у парламенце інтэрпеляцыю — запыт, які выклікаў самі вялікі выбух смеху за ўсю гісторыю Аўстралійскага парламента. Справа ў тым, што гэта …З залі неразборліва — Што?..Знаеце, што? Я не перабіваў вас. А калі вы перабіваеце, я б дужа хацеў бы, каб вы гэтага не рабілі. Або выйшлі бы і трохі падыхалі свежым паветрам. На самой справе я не лезу к вам, і не лез. Но некаторыя …? паводзіны так нельга пакідаць без адказу. Вось, справа ў тым, што ў гэтых, значыць, паноў, была багатая, але сапсутая фантазія, і плюс да гэтага вялікі адміністрацыйны сверб. Сверб у тым, каб абавязкова прычыніць каму-небудзь аўтарскія непрыемнасці. Таму што першая кніга «Уперад ты, потым я», гаварыла аб правілах гульні ў тэніс, другая - «Намаганні і напружанні французскай кабеты» - усяго расказвала аб французскай кухні, а трэцяя - «Прыемнасці ў ложку» - гаварыла аб тым, як бавіць хворых дзяцей. Мне хочацца сказаць, што вельмі часта ў такім становішчы не толькі аўстралійскія пісьменнікі аказваюцца, але і нашы. Не для каго не сакрэт, як калісьці адной з паважаных і харошых нашых рэдактараў, жанчыне таварыш уталковываў, што дзед, які вучыў сыноў не піць, не курыць, не красці, і меў рацыю, кепскі дзед, таму што, калі ён быў партызанам, то чаму ён сваю рацыю не здаў, калі нашы прыйшлі, а калі ён меў нямецкую рацыю, то ці мае нейкую каштоўнасць тое, што ён вучыў сыноў не піць і не красць. Вось. І не толькі з гэтага боку мы атрымоўваем, так сказаць, харошыя штурхалі і выспяткі пад тое самае месца. Лезуць у нашыя справы ня толькі жук і жаба, а лезе нават... вот таварышы такія, як... пажарнік - інспектар пажарнай ахраны таварыш Каласоўскі, пасля візіта якога мой сусед Адамчык абавязкова прынімае сярдэчныя лекі, а я да пэўнага часу цярпеў, мне цікава было, таму што ён гаварыў «Ну вот, вы пишете. А вы ящик вон ставите там на площадке. Рабочий класс, работяги, они, понимаете ли, сознательнее вас, вот, а вы, писатели, зарабатываете, дармоеды, больше, значит, чем это самое, а сами чёрт знает что пишете, читать вас никто не хочет, и, наверняка, есть идейные ошибки». Даём слова гонару, што гэта так было, дарагія сябры. Урэшце я яму сказаў, што «вось вам Бог, а вось парог, больш не прыходзьце, бо я вас спушчу са сходаў, так сказаць, і, увогуле, ну, кветкі вы разводзіць не будзеце, морда не тая, а вот пара бы вам на пенсію ды пачаць разводзіць капусту». Я не ведаю, ці вясёлая паўстае перад вамі карціна, пасля гэтых вось прыкладаў, але я не аб гэтым нават хацеў сказаць. Таму што некаторых людзей як таварыша Каласоўскага інспектара пажарнай аховы, не пашлеш пад тры чарты, як вядома. І не скажаш ім, што гэтыя іхнія словы пра «ідэалагічную ўрэднасць» - самая вялікая шкода для літаратуры, і самая вялікая дэмагогія.
Ну вось. Але я хацеў не пра іх. Урэшце, гэта іхняя справа, хай яны гавораць, што хочаць. Я маю на ўвазе тое, што такія адносіны мы часта пераносім у наш побыт, у адносіны нас паміж сабою. У нашай літаратуры неяк падсвядома ўкараніўся прынцып, які Самуйлёнак праводзіць у сваёй «Тэорыі Каленбрун», як вы памятаеце, што там любы чалавек, калі ён гіне, ён лічыць, гэта нічога, я нічтожная частка. Затое вот грамада, да якой я належу, буде жыць. Гэта няпраўда, грамада з нічтожаств не можа быць грамадою, яна так і будзе нічтожаствам. Тысяча нулёў не складуць нават адной адзінкі, і мы, хто десятка, хто сотня, а хто і адзінка, усе складаем... можа, няўдалы прыклад...мы як камушкі, каменьчыкі мазаік

Уладзімір Караткевіч еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1