Калі агорне цемра неба І я зямны пакіну дом, Я стану каменем ці хлебам, Травой ці срэбным матылём. Травой – каб ты ў сваім уборы Прайшла па мне да добрых сёл, А матылём – для ночы гора, Калі жывых няма вакол. А хлебам жоўтым, як жывіца, Каб быць табе як мірны дар, А каменем, каб адкаціцца З дарог... Ад ног тваіх... У яр.