Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Уладзімір Мулявін / Максім Багдановіч - Пагоня | Текст песни

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,
Ўспомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць.
Старадаўняй крывіцкай /літоўскай/ Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!

Маці, родная маці-краіна,
Не усьцішыцца гэтакі боль!
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь!

У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі — гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце,
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Маці, родная маці-краіна,
Не усьцішыцца гэтакі боль!
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь!

Біце ў сэрца іх, біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць!

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць!
Старадаўняй крывіцкай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!

Маці, родная маці-краіна,
Не усьцішыцца гэтакі боль!
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь!

(1917)

Уладзімір Мулявін / Максім Багдановіч еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1