У КАНЦЫ ГРЭБЛІ ШУМЯЦЬ ВЕРБЫ У канцы грэблі шумяць вербы, Што я пасадзіла, Няма майго міленькага, Што я палюбіла. Няма яго і не будзе, Паехаў у Адэсу, А мне сказаў: «Расці, дзеўка, На другую весну». Расла дзеўка, перарасла Дый на меру стала, Ждала, ждала міленькага Дый плакаці стала. Плачце, вочы, плачце кары, Така ваша доля, Бо ўжо ж мне прышукалі Новага ўхажора. Не сама я палюбіла, Палюбіла маці, А мне, беднай, праказала Платочкі даваці. Адзін дала, другі дала, А на трэцім стала, А тым трэцім, бялюсенькім, Ручанькі звязала.