Ой, знаці, знаці па весельлейку (вясельная сіраце)
Ой, знаці, знаці па весельлейку,
Што Волячка сіраціна.
Што Волячка сіраціна.
Двор яе велікі, збор невелікі,
Ні ўся ж яе радзіна.
Ні ўся ж яе радзіна.
Німа ж радзіны ні палавіны,
Ні роднаго бацюхна.
Ні роднаго бацюхна.
Ой, каго паслаць, ой, каго паслаць
На той сьвет па бацюхна?
На той сьвет па бацюхна.
Паслаць пасылы – сівы галубы
Туды не далятаюць.
Туды не далятаюць.
Ее ж бацюхно, ее родненькі
Етае ён сам знае.
Етае ён сам знае.
– Не магу ўстаці к свайму дзіцяці,
Да й парадачак даці.
Да й парадачак даці.
Цісовы доскі сьціснулі ножкі,
Ні магу я устаць.
Зап. І.В. Мазюк у 2005 г. у в. Баранава Старадарожскага раёна ад Марыі Усік, 1931 г.н.
Усік Марыя 1931 г. н., в. Барань Старадарожскага р. еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1