Самотныя цені як духі галодныя, І сцены халодныя, а мы ўсё нязгодныя. Ты ходзіш гадзіннікам і ловіш неба ў лужынах. Нанова народжаны - як перазагружаны.
Штоночы ўспаміны І кожны дзень адно чаканне, Радкі калючым дротам, І камнем на душы каханне.
Жыццё быццам дым, а смерць як іголка. Аб чым памаўчым, пра што ні за што. Мы вечна нязгодныя, нібыта нягодныя. Як сцены халодныя, як цені самотныя.