Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Хор "Унiя" - Мы выйдзем шчыльнымі радамі (Ваяцкі марш) | Текст песни

Гімн БНР
Упершыню апублікаваны 30 кастрычніка 1919 ў газеце «Беларусь» пад назвай «Ваяцкі гімн»
Словы Макара Краўцова
Музыка Уладзіміра Тэраўскага

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

Няхай жыве магутны, смелы
Наш беларускі вольны дух;
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрыў сабой народны рух!

На бой! За шчасце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі.
На Волю! — усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто смее нам нясці прымусы
I першы выкліча на бой.

Браты, да шчасця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваей!

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-