Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Хор "Унiя" - О Беларусь, мая шыпшына | Текст песни

Музыка - Мікола Куліковіч, словы - Уладзімір Дубоўка

О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет,
у віхры дзікім не загінеш,
чарнобылем не зарасцеш.

Пялёсткамі тваімі стану,
на дзіды сэрца накалю,
тваіх вачэй пад колер сталі
праменне яснае люблю.

Варожасць шляху не зачыне,
у перашкодах дух расце.
О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет.

Адзінай думкі не зракуся,
і сэрца мне не задрыжыць:
як жыць - дык жыць для Беларусі,
а без яе - зусім не жыць!

Хор "Унiя" еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • "Унія" - О Беларусь, мая шыпшына (1998) "Унія" - О Беларусь, мая шыпшына (1998)
    Словы Уладзіміра Дубоўкі http://bellib.org/dubouka/item/dubouka-v/dubouka- 001.html О Беларусь, мая шыпшына ...