Цечэ рэчэнька, невелічэнка, да скочу-пэрэскочу
Ой аддай мене, мая мамен(і)ка, за каго я хочу - 2
Я б аддавала, ды прыказвала у госцях не бываці
Бо як прыйдзеш(ы) ты, мая родная, то выгану з хаты - 2
Жыву я гадок, жыву я другі, на трэцці не сцяр(ы)пела
Скінулася жы я шэрай зязюлькай, к роду паляцела - 2
(І)борам ляцела, гольле ламала да сваімі крыламі
Полем лецела, зелле крапіла горкімі слязамі - 2
Заляцела ў сад, стала кукаваць, да стала кукаваці
Стала кукаваць, шчэй прыкуваці, ці ня ўчуе маці - 2
Седзіць маменька у вакошэчку, да хвартук вышывае
А старшый браток выйшаў на крыльцо, руж’ё заражае - 2
Дазволь маменька, дазволь родная, ой ту зязюлю вбіці
Бо яна куе, шчэй прыкувае, не магу я жыці - 2
Не дазволю я, не дазволю я ой ту зязюлю вбіці
Бо той зязюл(і)цэ, як маёй дачцэ, на чужыне жыці - 2
Цячэ рэчанька еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1