Зап. І.В. Глушэц у 2011 г. у в. Валосавічы Чачэрскага р.
Восень мая доўгая, да гой, восень мая доўгая, *
Ноч халодна, цёмная.
З кім я й буду сённі спаць,
Шчэй вячэру й вячэраць?
Павячэраю й адна,
Бо міленькага й нема.
А мой мілы на Дану,
Я да его й гайдану.
Кругом Дона й абыйшла,
Міленькага не знайшла.
Толькі знайшла й каліну,
Шчэй мілого магілу.
Я й к магілі прыпала,
Горка плакаць начала.
Як ты, міла, сюда йшла,
Што мяне ты тут найшла?
Ой, ці зь ветрам, ці з дажджом,
Ці з харошым малайцом?
Я й ні зь ветрам, ні з дажджом,
Толькі з горам да й з плачом.
Чачэрскі р., в. Валосавічы еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1