Цераз мора йшоў дай брат з сястрыцаю, Вой лі, вой люлі, ай брат з сястрыцаю.
Братка пірайшоў, сястрыца ўтонула, Сястрыца ўтонула дай рэчы тмовіла: – А ня пій, братачка, да ў моры вадзіцы: Эта ні вада, эта – кров(ы) мая, Кров(ы) мая, да кроў гаручая. Не лаві, братачка, да ў мора рыбачкі: Эта не рыбачка, эта – цела маё, Цела маё, да й цела белая. Не бяры, братачка, да ўзмора ягадак: Эта ж ні ягадкі, эта – вочкі мае, Вочкі мае, дай вочкі й арыя. Не касі, братачка, да ўзмора травіцы: Эта ні трава, эта – каса мая, Каса мая, дый каса русая.