23 сакавік, страх знік, тэлефануе Знык, Чую крык, я зразумеў усё ў міг. ЦИК Прадаў народ, нагод ужо не будзе, На нас скіраваны кулі, стрэльбаў рулі.
За намі стаялі, нас рукамі краналі, Куркі прыціскалі, кулі ў шлях выпраўлялі. Мы ад жару палалі, па бакам уцякалі, Са скроні пот абцералі, кроў з вуснаў глыталі.
Яна да нас прыйшла вясна, як дзіця. З акрываўленымі рукамі, яна прыйшла за намі Жывымі мярцьвякамі, стаячымі ў браме Ў браме Праўды, я апынуўся з землякамі.
Міргаю вачамі, не ведаю што здарыцца з намі Ці гэта Суд?! А дзе Ўсевышні? Бачу д'ябла з вусамі. Крычу: «Дайце камень!» Як Іісус... Хачу хадзіць па хвалі.
Краiна ўся хварэла, шмат чаго ўжо цярпела, Лiхаманка ахапiла маю душу, мае цела, Што будзе надалей? Сёння я у адной вялiкай хвалi, Падманутых, згубленных, я чую што мяне прадалi,
Дзесьцi гандлявалi мною тыя, каго я ня ведау, Хтосьцi з нiх здурэў настолькi што ужо крывею снедаў, Памятаю, шмат было там снегу, потым – анi кроплi, Мабыць, з-за таго, што мы крывею вымылi яго?
Што з жыцця майго мне пакiнуу сакавiк крывавы? Некалькi знаемых у Лiтве, сорам без падставы… Страх рухавы, насцiгае там, дзе не знаходзiць вецер, Зноў i зноўку мы бездаможныя нiбыта дзецi,
З нас смяюцца у свеце, хоть і маняць, што, нiбыта, плачуць… Але хутка можа стацца, што яны нас не убачаць... Не! Мая Беларусь выжыла у вайне, Значыць мы не загіне ў гэтай д’ябальскай вясне!
Кладуць хуй на нас, тады і ты на іх кладзі. Ідзі, не глядзі, не слухай таго як кажуць нам жыць. Быць, крыць, мыць рукі ад брудаў нацыі Хвалявацца, клапаціцца за тых што не маюць глуздаў.
Як узды, твае высновы, ты што дэбіл што лі?! Ніколі б не падумаў, Божа! Мой жа ты земляк ці не, чаго тады маўчыш?! Уставай з каленаў, ідзі, бегі да вольнасьці ляці!
Зараз маеш той шанец, каб нешта пазьмяняць, Аддаць не можам мы наш выбар, без барацьбы А пяць асобаў гэта не адна, а сто гэта не пяць, А сотні тысяч, не сто, пятьсот, тысяча і так далей
Эй, бей па рожэ тых каму ня гожа выйсьці з намі Тых, што плююць нам у плечы, хаваючысь за намі Самі мы ніхто, памятай, а разам сіла Сам бро выбірай – жыцё або магіла!