Гэта выклік: rpmchallanche.com і мы паспрабавалі. Рэчаіснасць зварачваецца стужкай Мёбіўса, як кот на ложку. Час ляціць хутка. І вось мы вырашылі зрабіць гэтыя 10 трэкаў (па фану) у лютым 2015 у Баранавічах. Дзякуй усім, хто пагадзіўся і прыняў удзел. Тут Дзіма і Ілля, Глеб на лютні, а таксама нашыя сябры і знаёмыя, дзеці, бацькі і родзічы, жывыя і не. Але ўсе тут, у нашым сэрцы, у гэтым запісы. Дзякуй і табе шаноўны слухач. За ўсмешку і добрыя думкі. Люблю Беларусь. Проста так. Як ёсць.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2