Зомбі-сасіскі скачуць у бой Брус Лі іх спыняе курынай нагой. Хто тут апошні ў чарзе ціха спіць? Нешта не тое — хопіць піць і есці адразу, пралазіць у лазы. Ганарыся сціпла ў свой ціпа тазік. Тузік пранюхаў усе вашы валізкі, а там вантробы і зомбі-сасіскі.
Ката напужалі сасіскамі-зомбі мімімішнасць зашкальвае — швэдр у ромбік. Тут не хапае трэшняку трахец. Капец, Сцёпка-шчэц і на дудзе грэц. Грэцкі арэх адрамантаваў усе зубы. Даў хутка джазу і хутка даў дубу. Гаў-гаў! Гэта прыкладна адно і тое ж: Засмажаны сасіска-зомбі-кораш.