І вось новы ранак, як рамонак пахне на ўсю Іванаўскую. Не, проста прыемна пахне. Такі пах. Пах-пах. Так пахне надзея. Быццам тая зіма ў дзевятым (класе), калі закахаўся і пешшу дахаты вяртаўся з Паўночнага мікрараёна. Ці другая зіма. Праз пару год. І зноў закахаўся. Віка ўсё добра памятае: кожнае слова, кожны рух. І мы настальгічна бывае узгадваем той час як гэта такая самота, прыемная.
Калі табе 20. Калі табе 20.
Калі табе 20 і зарабляеш ты свае 70 (баксаў) і не ведаеш, што будзе потым, а потым, зразумела, будзе 90 даляраў і 100. І хатка на ўскрайку, каля крамы «Усход». Маласемейка за 20.
Калі табе 20. Калі табе 20. Запланаваць будучыню і закрэсліць яе. Запланаваць будучыню і закрэсліць яе.
Калі табе 20. Калі табе 20.
І вось новы ранак. Пералічыце на мой рахунак 10 мільёнаў. Я збіраю грошы на машыну і ровар, фатаапарат і падарожжа. Я і дзяўчыны — мае ружы. З маёй рожай (тварам). Дзякуй вам.
Пражыць чужое жыццё ў цёплых абдымках супер-герояў на пенсіі. Здейсцніць свае мары, якія абяцалі, калі рука на сэрцы, а ты як той ліхтар стары і слёзы ў вачах. Нагадай мінулае, узгадай той страх, што нічога не здарыцца. І ўсё.