Не жадаю! (кавер-версія пісні "Я не хочу" гурту Тартак)
Прыходжу на плошчу, зноўкі і зноў З трыбуны нясецца стос пустых размоў. Прыгожыя размовы і песьні пра хаўрус. Вось трохі пагамонім і знікне Беларусь!
Згубілі культуру, забылісь пра гісторыю. Вядзем сябе як трусы - на сваей тэрыторыі. Ахвотна верым прышлым. Сваім ня давяраем! Разводзім рукі ў бокі - Бо маем то, што маем.!
Сення маўчым. А заўтра легка прадацца. Кум ідзе на кума, а брат ідзе - на брата! Беларуская Ідэя - тэмат для спекуляцый! Аддаем дзяржаву, а хутка страцім нацыю!
Дзе знойдзеш людзі, што ня маюць адвагі! Ня маюць уласнай годнасці і самапавагі! Калі кожны жывець у сваей хаце з боку! У такога народу і героі з прыпёку!
*** За краіну крыўдую, а ў героі ня рвусь! Бо ня цэніць герояў мая Беларусь!
Бо ня цэніць ***
На Луку паглядзіце - словам рубіць паленьні! Ну і што, што без крыжа і што без сумленьня! Ён адзін сярод тых, хто гатовы да бойкі. Сярод тых, хто гатовы прабіцца ў героі!
Ён праз вогень прайшоў. Праз ваду пераплыў. Быццам усё для краіны, для Людзяў зрабіў! І з мільёнамі нас ён ідзе ваяваць! А тых, хто ня згодны загад ёсць - СТРАЛЯЦЬ!
Мае ўладу, байструк. Улез ў яе, як на лаву. І халуі навокал крычаць яму - СЛАВА! Трымаце мяне, бо ўжо нельга стрываць! Дык колькі так можна - людзей зняважаць?!
А дзе тыя ўсе - каго ён катаваў, У турмы садзіў ці ўначы забіваў? Ды тыя усе, што аддалі жыццё? Дзе яны ёсць? Дзе яны ёсць?
*** За краіну мне крыўдна, а ў героі ня рвусь! Бо ня цэніць герояў мая Беларусь!
Бо ня цэніць
***
А на справе жыццё вельмі проста змяніць! Проста выйсці на вуліцу. І ня смеціць! Пакахаць сваю зямлю, сваю родную прыроду. Адчуць сябе часткаю адзінага народу.
Бо мы ж не бязродныя. Мы - Беларусы! З вагеньчыкам у вочы. З усмешкай у вусы! Трэба мець гонар і верыць у тое, Што маем свайго, бо сваё - не чужое!
Без праваслаўных, каталікоў, Усходніх, Заходніх ці Менчукоў. Ветлівых, добрых і не ганарлівых. Усе робячых разам. І разам - шчаслівых.
Уявіце краіну, дзе жывецца ў дастатку! Дзе за праўду і словы не кідаюць за краткі. Там, дзе шмат добрых рэчаў народ робіць наш. Але справы, на жаль, выглядаюць інакш!
*** Я - змагар, але я ў героі ня рвусь! Бо ня цэніць герояў мая Беларусь!