Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Чырвоным па Белому - Не Жадаю (mix by Mlody Grzech) [2006] | Текст песни

Не жадаю !

Прыходжу на плошчу, зноўкі і зноў
З трыбуны нясецца стос пустых размоў.
Прыгожыя размовы і песьні пра хаўрус.
Вось трохі пагамонім і знікне Беларусь!

Згубілі культуру, забылісь пра гісторыю.
Вядзем сябе як трусы - на сваей тэрыторыі.
Ахвотна верым прышлым. Сваім ня давяраем!
Разводзім рукі ў бокі – Бо маем то, што маем.!

Сення маўчым. А заўтра легка прадацца.
Кум ідзе на кума, а брат ідзе – на брата!
Беларуская Ідэя – тэмат для спекуляцый!
Аддаем дзяржаву, а хутка страцім нацыю!

Дзе знойдзеш людзей, што ня маюць адвагі!
Ня маюць уласнай годнасці і самапавагі!
Калі кожны жывець у сваей хаце з боку!
У такога народу і героі з прыпёку!

***

За краіну крыўдую, а ў героі ня рвусь!
Бо ня цэніць герояў мая Беларусь!

***

На Луку паглядзіце – словам рубіць паленьні!
Ну і што, што без крыжа і што без сумленьня!
Ён адзін сярод тых, хто гатовы да бойкі.
Сярод тых, хто гатовы прабіцца ў героі!

Ён праз вогень прайшоў. Праз ваду пераплыў.
Быццам усё для краіны, для Людзей зрабіў!
І з мільёнамі нас ён ідзе ваяваць!
А тых, хто ня згодны загад ёсць – СТРАЛЯЦЬ!

Мае ўладу, байструк. Улез ў яе, як на лаву.
І халуі навокал крычаць яму – СЛАВА!
Трымаце мяне, бо ўжо нельга стрываць!
Дык колькі так можна - людзей зняважаць?!

А дзе тыя ўсе – каго ён катаваў,
У турмы садзіў ці ўначы забіваў?
Ды тыя усе, што аддалі жыццё?
Дзе яны ёсць? Дзе яны ёсць?

***

За краіну мне крыўдна, а ў героі ня рвусь!
Бо ня цэніць герояў мая Беларусь!

***

А на справе жыццё вельмі проста змяніць!
Проста выйсці на вуліцу. І ня смеціць!
Пакахаць сваю зямлю, сваю родную прыроду.
Адчуць сябе часткаю адзінага народу.

Бо мы ж не бязродныя. Мы – Беларусы!
З вагеньчыкам у вочах. З усмешкай на вуснах!
Трэба мець гонар і верыць у тое,
Што маем свайго, бо сваё - не чужое!

Без праваслаўных, каталікоў,
Усходніх, Заходніх ці Менчукоў.
Ветлівых, добрых і не ганарлівых.
Усе робячых разам. І разам – шчаслівых.

Уявіце краіну, дзе жывецца ў дастатку!
Дзе за праўду і словы не кідаюць за краткі.
Там, дзе шмат добрых рэчаў народ робіць наш.
Але справы, на жаль, выглядаюць інакш!

Čyrvonym pa Biełym,
2005/04/08

Чырвоным па Белому еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1