Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Чырвоным па белым - Жыве Беларусь | Текст песни и Перевод на русский

Тут Кроў, Чырвоным па Белым

Беларусь, у маім сэрцы,

Разам з вамі – ЧпБ!



***



Прыходжу на плошчу, зноўкі і зноў

З трыбуны нясецца стос пустых размоў.

Прыгожыя размовы і песьні пра хаўрус.

Вось трохі пагамонім і знікне Беларусь!



Згубілі культуру, забылісь пра гісторыю.

Вядзем сябе як трусы - на сваей тэрыторыі.

Ахвотна верым прышлым. Сваім ня давяраем!

Разводзім рукі ў бокі – Бо маем то, што маем.!



Сення маўчым. А заўтра легка прадацца.

Кум ідзе на кума, а брат ідзе – на брата!

Беларуская Ідэя – тэмат для спекуляцый!

Аддаем дзяржаву, а хутка страцім нацыю!



Дзе знойдзеш людзей, што ня маюць адвагі!

Ня маюць уласнай годнасці і самапавагі!

Калі кожны жывець у сваей хаце з боку!

У такога народу і героі з прыпёку!



***



За краіну крыўдую, а ў героі ня рвусь!

Бо ня цэніць герояў мая Беларусь!



***



На Луку паглядзіце – словам рубіць паленьні!

Ну і што, што без крыжа і што без сумленьня!

Ён адзін сярод тых, хто гатовы да бойкі.

Сярод тых, хто гатовы прабіцца ў героі!



Ён праз вогень прайшоў. Праз ваду пераплыў.

Быццам усё для краіны, для Людзей зрабіў!

І з мільёнамі нас ён ідзе ваяваць!

А тых, хто ня згодны загад ёсць – СТРАЛЯЦЬ!



Мае ўладу, байструк. Улез ў яе, як на лаву.

І халуі навокал крычаць яму – СЛАВА!

Трымаце мяне, бо ўжо нельга стрываць!

Дык колькі так можна - людзей зняважаць?!



А дзе тыя ўсе – каго ён катаваў,

У турмы садзіў ці ўначы забіваў?

Ды тыя усе, што аддалі жыццё?

Дзе яны ёсць? Дзе яны ёсць?



***



За краіну мне крыўдна, а ў героі ня рвусь!

Бо ня цэніць герояў мая Беларусь!



***



А на справе жыццё вельмі проста змяніць!

Проста выйсці на вуліцу. І ня смеціць!

Пакахаць сваю зямлю, сваю родную прыроду.

Адчуць сябе часткаю адзінага народу.



Бо мы ж не бязродныя. Мы – Беларусы!

З вагеньчыкам у вочах. З усмешкай на вуснах!

Трэба мець гонар і верыць у тое,

Што маем свайго, бо сваё - не чужое!



Без праваслаўных, каталікоў,

Усходніх, Заходніх ці Менчукоў.

Ветлівых, добрых і не ганарлівых.

Усе робячых разам. І разам – шчаслівых.



Уявіце краіну, дзе жывецца ў дастатку!

Дзе за праўду і словы не кідаюць за краткі.

Там, дзе шмат добрых рэчаў народ робіць наш.

Але справы, на жаль, выглядаюць інакш!





Čyrvonym pa Biełym,

2005/04/08

Чырвоным па белым еще тексты


Перевод Translate.vc



Другие названия этого текста
  • ČPB - Jyvie Bielarus (0)
  • Чырвоным па белым - Жыве Беларусь (0)
  • ████████С Новым Годам!!!████████ - Жыве Беларусь (0)
  • ★_-=D-e-M-o-N=-_★ - ~~Жыве Беларусь~~★ (0)
  • Ч - Бел (0)
  • Čyrvonym pa Biełуm - Nie žadaju (mix by Młody Grzech) (0)
  • ЧПБ - Жыве Беларусь (0)
  • Чырвоным па беламу - Мая Беларусь (0)
  • Чырвоным па беламу - Жыве Беларусь (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1