Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Шалкевіч Віктар - Рэквіем па настаўніцы | Текст песни


Requiem па настаўніцы

Паволі, стомленай хадою
Паміж сасон, паміж бяроз
Ідзе настаўніца са школы,
Павесіўшы свой доўгі нос.

Ні хлеб, ні сала, ні пажыткі —
У цяжкай торбе на плячы
Яна завэзганныя сшыткі
З сабой дахаты валачэ.

Яе сюды прыслалі з Бійску,
З далёкае Абі-ракі:
Гавораць дрэнна па-расійску
Мясцовыя каталікі.

Цямнела ў вачах дарога,
Няпэўным больш рабіўся крок.
Цынічна выглядаў з-за стога
Банальны беларускі воўк.

Ён не канчаў старэйшых клясаў
І патрыётам ён ня быў.
Ён ведаў толькі слова “мяса”
І слова гэтае любіў.

Спатканьне скончылася брыдка...
З разоры сонейка ўстае.
Валяюцца на сьнезе сшыткі
І буркі белыя яе...

Шалкевіч Віктар еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2