Да бела бяроза румяна (восеньская)
Да бела бяроза румяна,
Да чаго на моры залягла?
Адна дзеванька йшла-перайшла,
Другая дзеванька стапнула.
Другая дзевачка стапнула,
Віла яна вяночак – заснула.
Прышоў жа Мішачка пабуджаць:
– Уставай, Манячка, досыць спаць.
Уставай, Манячка, досыць спаць,
Чым будзеш сьвякроўку пакрываць?
– Што ж табе, Мішачка, да таго?
Пакрыю сьвякроўку бяз твайго.
Зап. І.В. Мазюк у 2009 г. у в. Дубіна Баярская Валожынскага раёна ад Любові Шапуцька, 1931 г.н.
З дыску ТМК ЦБ кн. 1, укл. Ірына Мазюк
Шапуцька Любоў, 1931 г.н., в. Дубіна Баярская Валожынскага р-на еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1