Позняя восень, туманнае ранне,
Я крочу па сцежцы, маё успрыманне,
Аберуч зацятае дзённай смугою,
Надзвычай абвострана мгненнай парою.
Iду , незнарок аб былым успамiнаю,
Надовечы, учора, як быу я на краi
Халоднай дарожцы, д з е ледзь без сканчэння
Асобная постаць блукала у ценях.
А зараз гляжу я у вандроуныя далi,
Мяне iх багаццi апанавалi.
Мiж тым у пралесках ля дробнага гаю,
Лiстота плануе, прастор напауняе.
Сярод варухлiвых, гамонкiх падзенняу
Вялiзны кавалак паперных адценняу.
Прайшоу я да месца павольнай хадою -
Урывак легенды ляжыць прада мною.
Спакой наступау, усе рухi знiкалi,
I побач са мной толькi думкi стаялi...
Дзве вольныя думкі, дзве светлыя хвалі
Што побач са мной нерухома стаялі.
Шебеко Георгий еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2