Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Шляхціч - Лютая Ноч | Текст песни

Зьвярыны холад выгінае лукам сьпіну,
Пралазіць скрозь прабітую шынэль.
Няўжо і я, скрываўлены, загіну
На попеле нязьдзейсненых надзей?
Мая краіна ўся крывёй заліта
І ня ўздымае ўжо ад сораму вачэй...

Рэфрэн:

Лютая ноч сьпявае,
Свой бой яна трывае.
Апошні дзень загіне
На досьвітку вайны.

Лютая ноч сьпявае,
Ды не адпачывае,
Яна ўжо ўздымае
Чорныя сьцягі.

Я веру, будзе праўда ў гэтым сьвеце,
Яна як сонца над краінай узыйдзе.
Зноў песьні зазьвіняць, і засьмяюцца дзеці,
Народа воля ўрэшце рэшт на трон узыйдзе.
Няўжо няма на гэтым сьвеце Богу?
Няўжо ніколі ня знайсьці сваю дарогу?

Рэфрэн

З каленаў уздымуцца калі твае сыны,
Ды скончацца пакуты і руіны?
Ты адкажы, мая любімая краіна.
Але...Але якія там сыны?..
Бо ты не аднаго свайго згубіла сына,
Які дзеля цябе змагаўся, жыў , загінуў.

Рэфрэн х2

Шляхціч еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3