Веснавая песьня. Запісаная ў 2006 ў вёсцы Баранава Старадожскага раёну Мінскай вобл. ад Марыі Усік 31 г.н. Запісала І. Мазюк.
На моры вутка купалася. Купалася, на беражочку сушылася. Сушылася, я ж малада я журылася. Журылася, я ж малада я ні ўгадала. Ніўгадала, калі ж я зіму прагуляла. Прагуляла, дай весначку ж я ўжэ даждала. Жы даждала, мяне мамачка не пускала. Не ўпускала да ў камораццы замыкала. Замыкала, а ў камороццы акенечко. Акенечко мне ж маладзенькой відненечко. Відненечко, што па вуліцы танок ходзіць, Танок ходзіць, а мой міленькі пірод водзіць. Пірод водзіць, правою ручкай танок ведзе. Танок ведзе, а ў левай ручке вянок нясе