Грыневіч, с. 14, № 13. Зап. на Дзісеншчыне.
Перапёлка! Трысцяно гняздзечка,
Залато яечка. Перапёлка!
Перапёлка! Не вій ты гняздзечка
Блізка пры дарожцы. Перапёлка!
Перапёлка! Пастушкі пагонюць,
Гняздзечка распоруць. Перапёлка!
Перапёлка! Гняздзечка распоруць,
Яечкі пабяруць. Перапёлка!
Перапёлка! А завій ты гняздзечка
На зялёным дубе. Перапёлка!
Перапёлка! Вецярок павеіць,
Дзетак пакалышыць. Перапёлка!
Ой, дзеванька! Не вій ты вяночка,
Восень недалёчка. Ой, дзеванька!
Ой, дзеванька! Сваточкі прыедуць,
Цябе з сабою возьмуць. Перапёлка!
Шума еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1