Салавейка, салавейка, салавейка лугавы, ні пой рана да зары Нету мамы, нету мамы, нету(й) мамачкі пры мне тут ў далёкай старане Ой, пайду я, ой, пайду, ой пайду я ў даліну шукаці мамы магілу Я й даліну, я й даліну. я й даліначку прайшоў, я й магілачку знайшоў Устань мама, устань мама, устань мама не ляжы, мне(й) работку пакажы Трэба(й) было, трэба(й) было, трэба(й) было вучыцца, як я цябе вучыла