Як на Йвана дужа рана
Дужа рана сонца йграла.
А там дзеўка воду брала.
Як прыйшло к ёй два малойца,
Сталі яны жартаваці:
А дзе была, чаму не спала?
На таргу была ўсеслухала,
Што дзевачкі падаражэлі,
А хлопчыкі падаражэлі.
За дзевачак тысячу даюць,
А хлопчыкаў дарма не бяруць.
Як на Йвана сонца йграла,
На цёплыя, цёплыя росы,
На добрыя, добрыя годы.
На хлябы, хлябы-ураджаі.
Ой, рана на Йвана.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1